Да позьняга вечара 18 траўня не было сувязі з карэспандэнтамі рэсурсу Onliner Аляксандрам Чарнухам, журналісткай «Наша нівы» Дар'яй Буракінай і сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў Аленай Доўнар.
Паводле Onliner, Аляксандра Чарнуху трымалі падчас ператрусу ў рэдакцыі Tut.by, потым кудысьці вывезьлі і адпусьцілі ўначы. Алену Доўнар гэтаксама вызвалілі. Пакуль невядомы статус Дар'і Буракінай.
Крыху больш пэўнасьці з аглядальнікам газэты «Белорусы и рынок» Арцёмам Маёравым. Апошнюю ноч ён дакладна правёў на Акрэсьціна — прынамсі гэта пацьвердзіў сваякам дзяжурны. Аднак невядома, што яму інкрымінуецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Tut.by заблякавалі, многіх супрацоўнікаў затрымалі. Завялі крымінальную справу. У чым іх вінавацяцьУсе журналісты перасталі выходзіць на сувязь раніцай 18 траўня, калі прыехалі да менскага офісу Tut.by, каб высьветліць, што стала прычынай прыходу ў рэдакцыю супрацоўнікаў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справа Tut.by»: што вядома на сёньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядома, дзе ўдава заснавальніка Tut.by Юлія Чарняўская: ні дома, ні ў шпіталі няма