Пэтыцыю адправяць у Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства інфармацыі.
У пэтыцыі гаворыцца, што на працягу апошняга году Tut.by пастаянна сутыкаўся з ціскам дзяржавы. У сьнежні 2020 года рашэньнем Эканамічнага суду Менску партал пазбавілі статусу СМІ. Журналісты выданьня неаднаразова затрымліваліся падчас выкананьня сваіх службовых абавязкаў.
Пад пэтыцыяй сабрана ўжо звыш 2,1 тысячы подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tut.by — як ствараўся і чым важны найбуйнейшы беларускі парталАкрамя таго, ініцыятыва «Честные люди» склала зварот, які можна адправіць у Міністэрства інфармацыі і Генэральную пракуратуру. У ім утрымліваецца патрабаваньне «неадкладна адкрыць доступ да парталу і ўсіх яго сэрвісаў, вызваліць супрацоўнікаў парталу на падставе таго, што гэтыя дзеяньні дзяржаўных органаў перашкаджаюць рэалізацыі базавых правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь».
Адправіць зварот можна праз форму на сайтах Мінінфарму і Генпракуратуры.
18 траўня ў кватэры рэдактараў і журналістаў Tut.by, а таксама ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы мэдыяпарталу і афіляваных зь ім сайтаў прыйшлі сілавікі з ператрусамі, у выніку якіх канфіскоўвалі тэхніку і іншыя рэчы. Шэраг супрацоўнікаў затрыманы, але прававы статус большасьці зь іх пакуль невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Tut.by заблякавалі, многіх супрацоўнікаў затрымалі. Завялі крымінальную справу. У чым іх вінавацяць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дрэнныя хвіліны ратуе тое, што ты карысны людзям». Выбраныя цытаты заснавальніка, дырэктаркі і галоўнай рэдактаркі Tut.by