З дапамогай ахвяраваньняў арганізацыя знайшла 20 тысяч рублёў за арэнду офісу. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя не магла.
Як напісала ў Фэйсбуку старшыня таварыства, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, з дапамогай ахвяраваньняў, ТБМ разьлічылася з даўгамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ТБМ просіць дапамогі на аплату арэнды сваёй сядзібы, запазычанасьць вырасла да 20 тысяч рублёўЯк патлумачыла раней Свабодзе Алена Анісім, пандэмія каранавірусу фактычна згарнула большую частку асьветніцкіх праектаў арганізацыі. Аднак палёгкі ад дзяржавы за аплату арэнды, нягледзячы на абяцаньні ўраду, так і не дачакаліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дапамогу мала хто атрымлівае, і яна нязначная». Як дзяржава падтрымала бізнэс ва ўмовах пандэмііУ выніку за мінулы год асноўны доўг перад арэндадаўцам (УП «Менскія гарадзкія інтэрнаты») дасягнуў 15 тысяч рублёў. Яшчэ 5 тысяч прырасло за кошт пені.
Спробы ТБМ знайсьці дадатковае фінансаваньне аказаліся бясплённымі — палітыка дзяржавы да роднай мовы палохае патэнцыйных спонсараў, кажа старшыня таварыства.
14 траўня сядзібу спрабавалі адключыць ад электрычнасьці, аднак пасьля размоваў зь непасрэднымі выканаўцамі ўдалося атрымаць адтэрміноўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вернікі маліліся каля забранага будынку пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» ў Менску