Рада Эўразьвязу падоўжыла паўнамоцтвы, якія дазваляюць Эўразьвязу замарожваць актывы і забараняць уезд замежным хакерам.
Гэтыя захады, у прыватнасьці, летаcь ужываліся да расейскіх, кітайскіх і паўночнакарэйскіх хакерскіх груповак, якія падтрымліваюцца дзяржавай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі трубаправод аднавіў продаж бэнзіну пасьля кібэратакіЭЗ упершыню ўвёў санкцыі ў адказ на кібэратакі ў ліпені 2020 году. Яны былі накіраваныя супраць расейскіх, кітайскіх і паўночнакарэйскіх хакераў, якія маюць дачыненьне да буйных інцыдэнтаў у папярэднія гады, уключаючы выкарыстаньне вірусу-вымагальніка NotPetya, хакерскую апэрацыю Cloud Hopper і атаку вірусу-вымагальніка WannaCry.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: хакеры з Расеі і Кітая ўзламалі сэрвэр Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў