«Сёньняшнія дзеяньні ў дачыненьні найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу зьяўляюцца працягам мэтакіраванай палітыкі ўладаў у абмежаваньні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне», — гаворыцца ў заяве БАЖ.
«Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі заблякаваныя дзясяткі грамадзка-палітычных сайтаў і сайтаў мэдыя, шэраг друкаваных выданьняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 16 журналістаў і мэдыяспэцыялістаў, 11 зь іх — у крымінальных справах».
Тыдзень таму прадстаўнікі мэдыясэктару падпісалі адкрыты супольны зварот «Спыніць паляваньне на ведзьмаў!». Дзеяньні супраць Tut.by, Av.by, Rabota.by паказваюць, што гэты заклік пакуль не пачуты, лічаць у БАЖ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніць паляваньне на ведзьмаў». Адкрыты зварот журналістаў да ўладаў накіравалі ў дзяржаўныя ўстановы, пад ім 152 подпісы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт Tut.by заблякавалі, многіх супрацоўнікаў затрымалі. Завялі крымінальную справу. У чым іх вінавацяць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта акупацыя». Сьвятлана Ціханоўская пра атаку на Tut.by. ВІДЭА