Цэнтар вакцынацыі запрацуе з 18 траўня.
Як піша партал Tut.by, Вакцынацыю ў Міністэрстве аховы здароўя назвалі новаўвядзеньнем форуму і ўдакладнілі, што яна будзе арганізаваная ў адмысловым мэдычным модулі. Вакцына — «Спутник V» беларускай вытворчасьці.
- Працэдура зойме менш за гадзіну. Яна складаецца з папярэдняга агляду лекарам, падрыхтоўкі прэпарату (размарожваньне), увядзеньня вакцыны і назіраньня за станам вакцынаванага цягам 30 хвілін пасьля прышчэпкі.
Форум «Ахова здароўя Беларусі – 2021» будзе працаваць 18, 19 і 20 траўня — з 10:00 да 18:00, 21 траўня — з 10:00 да 14:00. Плянуецца, што пункт вакцынацыі будзе адкрыты паводле такога ж раскладу.
Для наведваньня форуму трэба набыць квіток у касе, але ў пункт вакцынацыі ўваход будзе вольным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2020 год у Менску ад каранавірусу памерла больш людзей, чым афіцыйна па ўсёй Беларусі, — «Медиазона»8 траўня цэнтар вакцынацыі для ўсіх жадаючых адкрылі ў ГЦ «Экспабэл», аднак неўзабаве стала вядома аб тым, што з 19 траўня ён спыняе працу. У «Экспабэл», спасылаючыся на мэдычных супрацоўнікаў, распавялі: рашэньне органаў аховы здароўя абумоўленае тым, што працэдура вакцынацыі «патрабуе адмысловых умоваў, якія могуць быць забясьпечаныя толькі ў мэдычных установах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоў