Пра гэта пішуць Чэскае радыё і штотыднёвік Respekt са спасылкай на дадзеныя білінгу мабільнага тэлефона бізнэсмэна.
Бэрнатык апынуўся паблізу гатэля 15 кастрычніка 2014 году, за дзень да першага выбуху на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вэрбэціцы. У гэты ж дзень, па дадзеных СМІ, супрацоўнікі кампаніі IMEX атрымалі нечаканае ўказаньне ўзяць адгул. Бэрнатык быў адзіным чалавекам, які наведаў склад напярэдадні выбуху, да якога, як мяркуюць чэскія сьледчыя, датычныя Пятроў і Боширов.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія запатрабуе ад Расеі мільярд крон за выбухі ў ВэрбеціцахШто менавіта рабіў у Астраве Бэрнатык і чаму ён знаходзіўся паблізу гатэля, высьветліць не ўдалося. Адвакат сказаў журналістам, што бізнэсмэн мог ехаць на аўтамабілі і спыніцца на скрыжаваньні. Паводле абаронцы, у Corrado яго кліент ніколі ня быў і з расейцамі ніколі не сустракаўся. Пры гэтым журналісты адзначаюць, што тэлефон Бэрнатыка знаходзіўся ў зоне гатэлю каля 40 хвілін.
Крыніцы ў чэскіх спэцслужбах на ўмовах ананімнасьці пацьвердзілі журналістам, што паліцыя рэканструявалі паездку Бэрнатыка 15 кастрычніка 2014 году, прааналізаваўшы дадзеныя мабільнага апэратара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Чэхіі заклікаў усе краіны Эўразьвязу выслаць «хаця б па адным» расейскім дыплямацеПасьля прыпынку ў Астраве Бэрнатык накіраваўся ў Вэрбэціцы. Паводле відавочцаў, на склад ён прыехаў адзін. Паводле словаў работнікаў, гэта было надзвычайна, бо звычайна бізнэсмэна суправаджаў Людэк Пэтржык. Ён быў адным з двух работнікаў IMEX, якія загінулі пры выбуху.
На складзе Бэрнатык прабыў каля трох гадзін. У гэты час там не было нікога з супрацоўнікаў, бо ўсе яны былі ў адгулах.
Паводзіны арандатара прыцягнулі ўвагу сьледзтва. Як стала вядома Чэскаму радыё, у лютым сёлета Бэрнатык быў на 48 гадзін затрыманы, у яго адбыліся ператрусы. Сьледчыя-крыміналісты дапытвалі яго з прычыны падазрэньняў ва ўтойваньні інфармацыі ў сувязі з выбухамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя падазрае шасьцёх расейцаў у выбухах на складах са зброяй, прызначанай для Грузіі і ЎкраіныЧэскія ўлады абвясьцілі аб падазрэньні на адрас агентаў расейскай вайсковай выведкі ў сярэдзіне красавіка. Кіраўнікі Чэхіі — за выключэньнем прэзыдэнта Мілаша Зэмана — сьцьвярджаюць, што ёсьць толькі адна вэрсія выбухаў, а менавіта датычнасьць Расеі. Як мяркуецца, мэтай выбухаў былі боепрыпасы, што прызначаліся для пастаўкі за мяжу, магчыма, ва Ўкраіну.
Чэхія выслала 18 супрацоўнікаў расейскай амбасады. Пасьля сэрыі крокаў у адказ кожнага з бакоў Масква і Прага пагадзіліся на ураўноўваньне колькасьці супрацоўнікаў дыпляматычных прадстаўніцтваў кожнай з краін. Расея абвінавачваньні ў датычнасьці да выбухаў катэгарычна адмаўляе.