«На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду. Быў на прыёме ў лекара-псыхіятра, праходзіў камісію на права кіраваньня аўтамабілем. Ну і выказаўся.... А лекарка паведаміла ў міліцыю тое, што я сказаў», — апавёў Свабодзе Юры Кавалёў.
Ён у 2020-2021 годзе шмат разоў трапляў на «суткі» за «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».
«Дзе я толькі не сядзеў: і ў Брагіне, і ў Гомлі, і ў Чачэрску, і ў Буда-Кашалёве. Цяпер яшчэ і праводзілі са мной судова-мэдыцынскую экспэртызу», — дадаў жыхар Чачэрску.
Падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі Юры Кавалёў агітаваў за Сьвятлану Ціханоўскую. Ягоны сын Арцём уцёк ад перасьледу амапаўцаў. Нявестка Кавалёва Кацярына засталася з дваімі дзецьмі, якім 4 месяцы і 4 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цесьця пасадзілі, муж хаваецца, у бацькоў АМАП шукаў самагон. Як выжывае сям’я прыхільнікаў Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што стала з паплечнікамі Ціханоўскіх праз год. Гісторыя аднаго фота