Дзяржаўны абвінаваўца Мікіта Мысьлівец папрасіў суд пакараць
- Зьмітра Фурманава 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму,
- Яўгена Разьнічэнку — 3,5 гадамі агульнага рэжыму,
- Уладзімера Кнігу — 4 гадамі строгага рэжыму.
Фігуранты справы ўжо амаль год знаходзяцца пад вартай.
Што варта ведаць аб справе
Фігурантаў у справе трое: Зьміцер Фурманаў, Яўген Разьнічэнка, Уладзімер Кніга. Іх затрымалі ў сувязі зь пікетам 29 траўня разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Іх вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342), Кнігу і Разьнічэнку — таксама ў гвалце над міліцыянтамі (артыкул 364).
Усе трое прысутнічалі на пікеце 29 траўня мінулага году ў Горадні. Каардынатар ініцыятыўнай групы Зьміцер Фурманаў зьбіраў подпісы за Сьвятлану Ціханоўскую. Яго забралі зь пікету невядомыя разам з крэслам. Яўген Разьнічэнка падтрымаў міліцыянта Казлоўскага, які падаў на яго, каб той ня выцяўся аб зямлю. Былога міліцыянта Ўладзімера Кнігу забралі празь некалькі дзён, калі ён дапамагаў камандзе Ціханоўскай ставіць намёт для збору подпісаў.
Пацярпелых чацьвёра: участковыя Ленінскага РАУС Уладзімер Казлоўскі і Аляксандар Хваленя, амапаўцы Дзьмітры Рахунок і Віктар Буднік. Казлоўскі ўпаў пасьля тузаніны на Савецкай плошчы, Хваленя хадзіў з рупарам, у інфармацыйнай камізэльцы. Два апошнія затрымлівалі Ціханоўскага.
Справу разглядае судзьдзя Вольга Бекушава. Пракурор Мікіта Мысьлівец. Суд пачаўся 18 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён у мяне». У судзе паглядзелі відэа з рэгістратара амапаўца, які затрымліваў Ціханоўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта што, акт застрашваньня?». У «справе Ціханоўскага» дапыталі фігуранта, які раней служыў у міліцыіГэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.