Мясцовы збор за перасячэньне мяжы на выезд зь Беларусі «накіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфэкцыяй», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
Па 29 рублёў за машыну давядзецца плаціць за выезд у Польшчу, Літву і Ўкраіну з Гомельскай і Горадзенскай абласьцей з 1 чэрвеня.
Пры гэтым памежнікі папярэдзілі, што не ва ўсіх пунктах пропуску ёсьць умовы, каб прыняць грошы. Таму лепш заплаціць загадзя і не памыліцца з абласным бюджэтам. Чэкі можна паказваць як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.
Збор ня трэба будзе плаціць вэтэранам баявых дзеяньняў, вязьням фашысцкіх канцлягераў, членам афіцыйных дэлегацый, а таксама для паездак
- да блізкіх сваякоў,
- на лячэньне,
- у службовую выправу,
- на пахаваньне блізкіх сваякоў,
- на могілкі да блізкіх сваякоў.
За перасячэньне мяжы ў пунктах спрошчанага пропуску плату браць ня будуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўпершыню выказаўся пра пажар касьцёла ў Будславе і збор грошай на рэстаўрацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стагнацыя будзе, але развалу і дэфолту пакуль чакаць ня варта, — Раманчук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зь беларускай нафтаперапрацоўкай, якая падпала пад санкцыі ЗША