У дакумэнце праваабаронцы чарговым разам пацьвердзілі сваё патрабаваньне аб дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасьці пазбаўленьня волі грамадзянаў за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і знакаў.
Статус палітычных зьняволеных атрымалі: Аляксандар Цялега — затрыманы, абвінавачаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады); Уладзіслаў Шынковіч — асуджаны на паўтара гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (абраза суддзі); Сяргей Хаванскі — асуджаны на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта); Арцём Касач — асуджаны на паўтара гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК; Яўген Люцко — асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі па ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці), ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) і ч. 1 арт. 366 (пагрозы гвалтам у дачыненьні да прэзыдэнта, у мэтах перашкодзіць яго законнай дзейнасьці).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быць чалавекам — небясьпечна ў Беларусі», — праваабаронца пра крытэры прызнаньня палітвязьнямі і справядлівы суд для тых, хто чыніць гвалтПраваабаронцы лічаць такі крымінальны перасьлед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых людзей.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтар «Вясна», РГА «Прававая ініцыятыва», «Ініцыятыва FORB», РПГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт», Цэнтар прававой трансфармацыі (Lawtrend), Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Такім чынам, па стане на 14 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 377 чалавек.