Паводле Швэда, дакумэнт устанаўлівае забарону на гераізацыю і апраўданьне нацысцкай ідэалёгіі і садзейнічаньне гэтаму ў любой форме. Таксама пашыраны зьмест тэрміна «нацысцкая сымболіка і атрыбутыка». Што тычыцца захадаў процідзеяньня нацысцкім ідэям, то яны аналягічныя мерам у сфэры процідзеяньня экстрэмізму.
— У законе вызначаныя арганізацыйна-прававыя формы і мэтады вось гэтага процідзеяньня, прафіляктыкі. Гэта значыць, закон настолькі збалянсаваны, што ён дазваляе ўсімі даступнымі формамі і мэтадамі, якія ёсьць у любой прававой дзяржаве, выяўляць, прафіляктаваць і спыняць спробы рэабілітацыі нацызму, — заявіў Андрэй Швед.
Таксама ён расказаў, што ў заканадаўства ўведзены тэрміны «нацысцкія злачынцы», «памагатыя нацысцкіх злачынцаў» і іншыя. Яны, паводле слоў Шведа, дадуць магчымасьць у далейшым выкарыстоўваць «увесь арсэнал прававых сродкаў для процідзеяньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі ўхваленыя законапраекты аб экстрэмізьме, СМІ, рэабілітацыі нацызму. Што ў іх новага? Закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму» прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 красавіка, ухвалены Саветам Рэспублікі 21 красавіка. Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму» адпаведным Канстытуцыі, як і шэраг нядаўна ўхваленых «рэпрэсіўных» законаў. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гарантуецца свабода меркаваньняў, але не прапаганда варожасьці». Канстытуцыйны суд ўхваліў рэпрэсіўныя законыПраваабаронцы і грамадзянскія актывісты асьцерагаюцца, што больш жорсткае заканадаўства ператворыцца ў інструмэнт расправы з іншадумцамі. Так, затрыманыя ў сакавіку польскія актывісты абвінавачваюцца паводле ч. 3 арт. 130 КК, дзе, сярод іншага, у пераліку злачынстваў якраз фігуруе «рэабілітацыя нацызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску за «прапаганду нацысцкай сымболікі» затрымалі журналіста Ўладзімера РэпікаТаксама Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму», раней прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як паводзіцца ў інтэрнэце, каб ня стаць «экстрэмістам». Парады ад праваабаронцы