Чарговы рэйс зь Менску ў Тэль-Авіў самалёт авіякампаніі павінен быў выканаць яшчэ напярэдадні вечарам — 13 траўня ў 19.10. Аднак у Ізраілі не спыняюцца ракетныя ўдары, а таксама пачалася наземная апэрацыя арміі «Цахал». У мэтах бясьпекі вылет перанесьлі на 14 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» не прыпыняе рэйсы ў Ізраіль, нягледзячы на ракетныя абстрэлы яго тэрыторыіРаніцай Boeing 737-800 узьняўся зь менскага лётнішча ў 07:45 і, абмінуўшы небясьпечную зону, праляцеў міма Тэль-Авіву і ў 11:43 прызямліўся ў горадзе Эйлаце на самым поўдні Ізраіля.
Прыкладна праз гадзіну борт зноў узьляцеў і ўзяў курс на Тэль-Авіў, дзе пасьпяхова прызямліўся.
Зваротны вылет у Менск чакаецца пазьней.
Цяпер рэйсы зь Менску ў Тэль-Авіў адпраўляюцца тройчы на тыдзень — па аўторках, чацьвяргах і нядзелях. У «Белавія» сказалі, што ў кампаніі «пільна сочаць за сытуацыяй».
«Максымальная надзейнасьць і камфорт палётаў — галоўны прыярытэт для Belavia. Улічваючы сытуацыю, якая склалася ў Тэль-Авіве, авіякампанія перанесла бліжэйшы рэйс у ізраільскі горад з 19.10 13 траўня на 7.45 14 траўня», — паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі ў выніку абстрэлу з паласы Газы загінула жанчына зь БеларусіПаводле інфармацыі РИА «Новости», рэйсы ў Тэль-Авіў 14 траўня адмяняюць авіякампаніі «Аэрофлот» і British Airways. Нямецкая Lufthansa, якая адмяніла рэйсы на 14 траўня, разьлічвае аднавіць палёты 15 траўня. Амэрыканскія ж авіякампаніі заявілі, што прыпыняюць рэйсы на нявызначаны тэрмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктах