«З улікам грамадзка-палітычнай значнасьці Ўсебеларускага народнага сходу, прынятых ім рашэньняў, а таксама задач, пазначаных кіраўніком дзяржавы ў ходзе шостага форуму і па выніках працы дыялёгавых пляцовак, прапанавана надаць гэтай форме народаўладзьдзя канстытуцыйны статус. Гэта можа быць пастаянна дзейны орган са сваім працоўным органам: прэзыдыюм, сакратарыят і г. д. Пры гэтым дэлегаты будуць выбірацца на 5 гадоў», — сказаў Валеры Міцкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэальная ўлада ў генсака УНС, а прэзыдэнт — вясельны генэрал? Якую новую Канстытуцыю рыхтуюць улады для беларусаўУ сваю чаргу ён прапанаваў Канстытуцыйнай камісіі абмеркаваць кампэтэнцыю сходу.
«Акрамя падвядзеньня вынікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, абмеркаваньня праграмы на чарговыя 5 гадоў, магчыма аднесьці да яго паўнамоцтваў вызначэньне асноўных кірункаў унутранай і замежнай палітыкі краіны, прыняцьце рашэньняў у канцэптуальных пытаньнях разьвіцьця дзяржавы і грамадзтва. Акрамя таго, варта абмеркаваць наданьне сходу права звароту да прэзыдэнта з прапановай аб прызначэньні рэфэрэндумаў, адстаўцы ўраду ці да парлямэнту з прапановай выказаць вотум недаверу ўраду і г. д.», — пералічыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрадэпутат: «Усебеларускі народны сход — шоў Лукашэнкі для Пуціна»Таксама Валер Міцкевіч прапанаваў аднесьці прэзыдэнта, парлямэнт і грамадзян у колькасці 150 тысяч чалавек да суб’ектаў, правамоцных склікаць сход.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйная камісія прапануе абмежаваць права прэзыдэнта выдаваць дэкрэты