Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.
Біскуп Яшэўскі адзначыў, што на гэтыы момант забаронена эксплуатацыя будынка храму і што з дазволу сьледчых ідзе разьбіраньне рэшткаў згарэлага даху.
«Таксама працягваюцца работы ў разборы завалаў на даху бакавых нэфаў, абгарэлых частак унутры храма; для прасушваньня паднялі на спэцыяльныя падстаўкі алтары і лаўкі, вядуцца работы для прасушваньня арганаў», — удакладніў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэст у Будславе сёлета пройдзе паводле ранейшага пляну, нягледзячы на пажар у касьцёле«Усё ўдалося выратаваць. Будслаўскі абраз цяпер знаходзіцца пад аховай. У будынку касьцёла засталіся толькі арганы, які немагчыма было вынесьці. Каля іх дзяжурылі ратавальнікі МНС, засьцерагаючы ад агню», — дадаў біскуп Яшэўскі.
Біскуп сказаў, што на рэканструкцыю спатрэбіцца дазвол ад Міністэрства культуры Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тэлеграме зьявіўся канал пра аднаўленьне Будслаўскага касьцёлу, створана спэцыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў пажару«Заўтра я сустракаюся з Натальляй Хвір, начальніцай упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі, па пытаньні Будслава. Акрамя таго, камісія ўжо наладзіла кантакты з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія хочуць супрацоўнічаць у рэканструкцыі касьцёла. А што тычыцца маштабнага збору ахвяраваньняў, то людзі да гэтага дня ўжо пералічылі каля 170 тысяч беларускіх рублёў. Усім, хто ахвяраваў — велізарная падзяка! Мы спадзяёмся, што таксама сьвяты айцец, даведаўшыся пра пажар, засьведчыць сваю салідарнасьць», — пракамэнтаваў сытуацыю біскуп Ярашэўскі.