«Я ведаю, дзе знаходзіцца народны дэпутат Тарас Козак. Ён знаходзіцца на лячэньні ў Беларусі», — паведаміў ягоны аднапартыец Віктар Медзьвядчук, якога 13 траўня кіеўскі суд адправіў пад хатні арышт з нашэньнем электроннага бранзалета.
11 траўня генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава і старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў паведамілі аб крымінальных справах, заведзеных на Віктара Медзьведчука і Тараса Козака.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне кума Пуціна Медзьведчука адправілі пад хатні арышт. За дзяржаўную здрадуТады ж Іван Баканаў паведаміў, што Тарас Козак «праз Расею адправіўся ў адпачынак і не плянуе вяртацца».
Згодна з дэклярацыяй аб даходах у 2020 годзе, Тарас Козак трымае свае актывы ў двух беларускіх банках — у «Абсалютбанку» Мікалая Вараб’я 8 211 225 даляраў і 8 796 786 эўра, а ў «МТБ-банку» Аляксея Алексіна — 1 024 712 даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Радзе нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны расказалі, ці ўвядуць санкцыі супраць Беларусі і чаму не пацярпеў бізнэсовец ВарабейАдметна, што Тарас Казак у 2020 годзе патраціў у Беларусі амаль 300 мільёнаў грыўняў на аплату паслуг (абмен валюты, арэнда маёмасьці, авіяпаслугі і інш.), у тым ліку 806 641 грыўню за навучаньне (імаверна, ягоная дачка Марыя вучыцца ў Беларусі) і 422 082 грыўні за адпачынак у лютым. У лістападзе 2020-га ён заплаціў 349 412 грыўняў за «рухомую маёмасьць», набытую для перадачы ў выглядзе дабрачыннай дапамогі. Але каму і чым дапамагаў Тарас Казак, невядома.
Тарас Козак — адзін з найбліжэйшых бізнэс-партнэраў Віктара Медзьведчука.