Пра гэта паведамляе сайт эўрапейскіх навінаў The Local.
Урад таксама падтрымаў прыпыненьне дзеяньня вакцыны Johnson & Johnson, але прапануе яе тым, хто хоча ёю добраахвотна прышчапіцца.
«Урад разгледзеў пытаньне наконт таго, ці могуць людзі прымаць вакцыны добраахвотна. Урад прыйшоў да высновы, што добраахвотна будзе прапаноўвацца толькі вакцына Johnson & Johnson», — сказала Солбэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ ухваліла шостую вакцыну ад COVID-19. І гэта зноў ня «Спутник V»Выкарыстаньне AstraZeneca было афіцыйна прыпыненае празь некалькі дзён пасьля таго, як урадавы камітэт экспэртаў прыняў рашэньне аб выключэньні вакцыны са стратэгіі вакцынацыі Нарвэгіі.
Нарвэгія прыпыніла выкарыстаньне AstraZeneca з 11 сакавіка з прычыны паведамленьняў пра рэдкія сурʼёзныя пабочныя эфэкты, такія як утварэньне тромбаў. Паведамлялася пра пяць цяжкіх выпадкаў, тры чалавекі загінулі.
Нарвэгія перадасьць свае дозы AstraZeneca іншым краінам.
Стваральнікі брытанска-швэдзкай вакцыны AstraZeneca настойваюць на яе бясьпечнасьці.
- Раней Данія вырашыла цалкам прыпыніць выкарыстаньне AstraZeneca, спаслаўшыся на рызыку трамбозу.
- У Нямеччыне не рэкамэндавалі выкарыстоўваць гэтую вакцыну тым, каму менш за 60 гадоў.
- Канцлер Нямеччыны, 66-гадовая Ангела Мэркель прышчапілася менавіта AstraZeneca.