Чарговы фільм у рамках тыдня беларускага кіно ў падтрымку кінэматаграфістаў, які арганізаваў тэлеканал «Настоящее время». Фільмы даступныя таксама на сайце Радыё Свабода.
Сюжэт: адзінаццаць зьняволеных жаночай папраўчай калёніі пад кіраўніцтвам прафэсійнага рэжысэра ставяць спэктакль. Камэра ідзе за імі ўсюды — на спатканьні са сваякамі, на рэпэтыцыі і па дарозе назад у камэру.