Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Нэгатыўны прагноз «улічвае ўразьлівасьць, узмоцненую з прычыны палітычнага крызісу ў поствыбарчы пэрыяд, якая абумоўлівае рызыкі для макраэканамічнай і фінансавай стабільнасьці» — цытуе БелаПАН аналітыкаў Fitch Ratings.
«Супрацьстаяньне паміж уладай і апазыцыяй пасьля леташніх выбараў, вынікі якіх аспрэчваліся, застаецца нявырашаным. Публічныя пратэсты саслаблі на фоне жорсткіх мераў у адказ, і палітычная арэна для расколатай апазыцыі сьціскаецца», — лічаць аналітыкі Fitch.
Беларускі ўрад умацоўвае адносіны з Расеяй у адказ на міжнароднае асуджэньне выбараў, у тым ліку зь меркаваньняў фінансавага характару, канстатуе агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэдыты Беларусі даюцца дзеля таго, каб узмацніць уплыў Расеі». Эканаміст — пра даўгі Беларусі і іншых краінаў МасквеFitch Ratings адзначае, што Беларусі ў 2021 годзе трэба будзе накіраваць на пагашэньне дзяржаўнага доўгу 2,77 мільярда даляраў, пры гэтым на пагашэньне зьнешняга доўгу трэба будзе выдаткаваць амаль 2.4 мільярды даляраў, зь якіх 45% прыпадаюць на Расею, 17% — на Эўразійскі фон стабілізацыі і разьвіцьця, і 22% на Кітай.
Fitch зьвяртае ўвагу, што ў 2022 годзе сума пагашэньня зьнешняга валютнага доўгу будзе прыкладна такая ж, як і сёлета, а ў 2023-м павялічыцца да 3,5 мільярдаў даляраў з прычыны наступленьня тэрміну пагашэньня па эўрааблігацыях.