«Маршрут перабудаваны». Рэжысэр: Максім Швед. Беларусь, 2020. Дакумэнталіст Максім Швед са сваёй камандай усталяваў камэры ў машынах двух таксоўшчыкаў, Паўла і Ганны. За месяц да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі іх пасажыры захоплена абмяркоўваюць сытуацыю ў краіне. Адны лічаць, што Беларусь — гэта востраў стабільнасьці, іншыя — усім сэрцам за перамены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек з камэрай для дзяржавы небясьпечны». Рэжысэр Максім Швед пра тое, як здымаць дакумэнтальнае кіно ў Беларусі
«Я — Сьвятлана Ціханоўская». Рэжысэр: Алесь Лапо. Беларусь, 2020. Яшчэ адна карціна аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Адных кандыдатаў арыштавалі, іншыя пакінулі краіну. У выніку адзіным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта стала хатняя гаспадыня Сьвятлана Ціханоўская. Гэты фільм пра яе. Спойлер: акрамя іншага, Сьвятлана прызнаецца, што ня ведае ніводнага рэцэпта катлет!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарога дадому». Рэжысэр: Арцём Лобач, Беларусь, 2020. Фільм даступны толькі 7 дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэлы тыдзень на сайце Свабоды — сучаснае беларускае дакумэнтальнае кіно