Глядзіце фільм, за які ў Расеі спрабавалі сёлета сарваць фэстываль дакумэнтальнага кіно «Артдокфест».
Сюжэт: 28-гадовы Павал пераехаў з Крыму ва ўкраінскае сяло пасьля анэксіі паўвострава. Але яму нялёгка інтэгравацца ў новае грамадзтва. Лягчэй быць аднаму. Паказ фільму на фэстывалі спрабавалі сарваць праз тое, што актывістам арганізацыі SERB не спадабаліся словы «анэксаваны Крым».
Фільм будзе даступны на сайце на працягу 7 дзён пасьля эфіру.
Гэтым фільмам адкрываецца тыдзень беларускага кіно, якія праводзіць тэлеканал «Настоящее время». Усе фільмы будуць даступныя таксама на сайце Свабоды, аднак толькі абмежаваны час.