Пакаралі дзяўчыну за «партызанскія» акцыі ў Гомелі, хоць на здымках былі толькі бел-чырвона-белыя сьцягі і не было бачна ні твараў, ні фігур удзельнікаў. У прыватнай размове з маці міліцыянт з Навабеліцкага РАУС патлумачыў такія доўгія «суткі» для Насты: «Больш няма на каго вешаць. У адных дзеці малыя, у другіх — інваліднасьць, а іншыя за мяжу зьехалі».
Your browser doesn’t support HTML5
Наста Перавошчыкава выйшла з ізалятару пасьля 105 «сутак»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамілі ў ААН пра жанчыну, якую караюць шостым арыштам запар, агулам на 90 сутакМэдыка па прафэсіі судзілі 7 разоў, не выпускаючы з ізалятару. Там яна сядзіць ад канца студзеня, за выняткам некалькіх дзён на волі.
Маці Анастасіі Алена Міціна атрымала дакумэнты, што за першы месяц арышту дзяўчына ўжо вінная 406 рублёў — «за харчаваньне ў ІЧУ». Плюс за пратэрміноўку плацяжу налічылі яшчэ 40 рублёў. Агулам дзяўчына мусіць сплаціць 1421 рубель за «харчаваньне».
Анастасія Перавошчыкава з маці