8 траўня ў гандлёвым цэнтры «Экспабел» адкрыецца пункт вакцынацыі. Прышчапляць будуць усіх ахвотных, паведаміў Tut.by.
Бясплатна прышчапляць будуць людзей без хранічных хваробаў і супрацьпаказаньняў. Перад вакцынацыяй лекар зробіць агляд. З сабой трэба мець пашпарт.
«Спачатку рэгістрацыя, потым агляд лекарам-спэцыялістам з вымярэньнем тэмпэратуры цела, зборам эпідэміялягічнага анамнэзу, вымярэньнем сатурацыі, аглядам зеву, на падставе якіх лекар вызначыць адсутнасьць ці наяўнасьць супрацьпаказаньняў да вакцынацыі.
Пасьля ўвядзеньня прэпарату і назіраньня цягам 30 хвілінаў, калі лекар цэнтра пераканаўся, што стан прышчэпленага задавальняльны, выдаецца даведка аб праходжаньні першага этапу вакцынацыі. Ня менш як праз 21 дзень яму зноў трэба будзе прыйсьці на прышчэпку кампанэнта 2», — расказаў дырэктар гандлёвага цэнтру Андрэй Гоман.
Час працы — з 10 да 21 гадзіны.
Пасьля адкрыцьця пункту вакцынацыі ўтварылася чарга з больш як 100 чалавек, паведаміў Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў пра беларускую вакцыну ад COVID-19. Раней ён называў пандэмію «псыхозам» і заклікаў лячыцца гарэлкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паўстаньне мэдыкаў», сытуацыя ў цэнтры дзіцячай анкалёгіі, Дон Кіхоты ў белых халатах. Доктарка Пятроўская — ня толькі пра здароўе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Індыя паставіла новы рэкорд па колькасьці выпадкаў COVID-19