На падставе ч.1 арт. 14, п.10 ч.2 арт. 139 КК абвінавачанаму прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам 9 гадоў, на падставе ч.2 арт. 363 КК — пазбаўленьне волі на 2 гады. Канчаткова —10 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьведку забойства Шутава прысудзілі 10 гадоў калёнііПамерлы Генадзь Шутаў быў прызнаны вінаватым у супраціве асобе пры выкананьні ёй абавязкаў па ахове грамадзкага парадку, што было спалучана з выкарыстаньнем гвалту. Прысуд у дачыненьні да яго вынесены без прызначэньня пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка забітага Генадзя Шутава абскардзіла прысуд бацькуПрадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці, прааналізаваўшы прысуд і іншыя даступныя крыніцы інфармацыі, прыйшлі да высноваў:
- Па-першае, недапушчальна і незаконна прыцягваць вайскоўцаў Узброеных сіл для выкананьня неўласьцівых ім функцый — падаўленьня пратэстаў грамадзян краіны.
- Па-другое, у Беларусі адсутнічалі масавыя беспарадкі пасьля выбараў прэзыдэнта ў жніўні 2020 году, а мелі месца мірныя пратэсты, удзельнікі якіх неабгрунтавана зазнавалі жорсткае абыходжаньне і катаваньні, якія да гэтага часу не расьсьледаваныя.
- Між тым сьледзтва вызначыла, што летась 11 жніўня меў месца «высокі ўзровень пагрозы масавых беспарадкаў», у сувязі з чым да аховы грамадзкага парадку былі прыцягнутыя вайскоўцы. У тым ліку — капітан Гаўрылаў і прапаршчык Галіцын ад сіл спэцыяльных апэрацый.
- Названыя вайскоўцы былі ўзброеныя баявымі пісталетамі з 16 патронамі на кожнага, апранутыя ў грамадзянскую вопратку і мелі задачу выяўляць «арганізатараў і завадатараў». Іншымі словамі, «мімікрыравалі» пад удзельнікаў: пляскалі ў далоні, уцякалі пры набліжэньні супрацоўнікаў міліцыі і г.д.
- Позна ўвечары 11 жніўня паміж абвінавачанымі і пацярпелымі адбыўся канфлікт, вынікам якога стала гібель Генадзя Шутава і цялесныя пашкоджаньні ў пацярпелых, а таксама прастрэленыя бальконнае і аконнае шкло суседняга будынка з пападаньнем кулі ў столь кватэры.
«Мы прыходзім да высновы, што жорсткі прысуд ставіў за мэту апраўданьне парушэньня парадку нясеньня службы і ўжываньня зброі суб’ектамі сілавых ведамстваў. Ацэнка доказаў у розных аспэктах справы альбо праведзена павярхоўна і няпоўна, альбо з парушэньнем прынцыпу прэзумпцыі невінаватасьці. Прымяненьне ўнутранага заканадаўства ў справе і ацэнка фактаў і доказаў насілі адвольны характар і склалі відавочную памылку, чым суд парушыў сваё абавязаньне ў дачыненьні да незалежнасьці і бесстароннасьці. Такім чынам, парушана права абвінавачаных на справядлівы разбор», — адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На судзе ў справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаўУ сувязі з гэтым Аляксандар Кардзюкоў прызнаны палітычным зьняволеным. Падпісанты заявы запатрабавалі неадкладнага перагледзець прысуд і вызваліць Кардзюкова з-пад варты.