Нацбанк не атэставаў двух топ-мэнэджараў Альфа-Банку, у тым ліку старшыню праўленьня

Фота ©Shutterstock

Нацыянальны банк не атэставаў двух топ-мэнэджараў Альфа-Банку: старшыню праўленьня Валера Смаляка і выканаўчага дырэктара Канстанціна Застольскага.

6 траўня камісія вырашыла, што яны не адпавядаюць «кваліфікацыйным патрабаваньням і патрабаваньням да дзелавой рэпутацыі».

«Праўленьне мае неабходны кворум, банк выконвае ўсе нарматыўныя паказьнікі што да капіталу і ліквіднасьці і працягвае працаваць у звычайным рэжыме для рэалізацыі сваёй стратэгіі», — паведамілі ў Альфа-Банку парталу Tut.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль перасьледавалі Бабарыку і топ-мэнэджараў, прыбытак «Белгазпрамбанку» упаў больш як удвая
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа адбыцца сцэнар МММ». Былы дарадца Савету бясьпекі пра сытуацыю з дэпазытамі