«Хай бы Вялікая Брытанія ўжо выступіла, Амэрыка, Францыя, у кааліцыі ж былі. Але не спадкаемцы фашызму. Яны мяне будуць судзіць... Хто вы такія, каб мяне судзіць? За тое, што я абараняю вас і сваю краіну? Я іх не папракаю. Але яны нашчадкі пакаленьняў, якія разьвязалі тую вайну. У нас кожны трэці загінуў. А колькі яшчэ памерлі ў першыя гады ад наступстваў... Гэта нацызм, які разгарнуў тут генацыд беларускага, савецкага народу» — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура пачала зьбіраць факты, як беларусаў зьнішчалі 80 гадоў тамуЁн адзначыў, што якраз цяпер пад эгідай Генпракуратуры вядзецца праца, каб узьняць пласт аб ваенных злачынствах тых гадоў на тэрыторыі Беларусі.
«Як толькі наш генэральны пракурор пачаў гэта — лявіна лістоў, сьведчаньняў, просьбаў: дапамажыце, абараніце праўду пра тую вайну, пра дзядулю, бабулю. І мы пакажам гэта ўсяму сьвету... Як адзін зь пісьменьнікаў пісаў, што раніцой яшчэ прыходзілі і зямля дыхала. Жыўцом людзей закопвалі. І яны мяне хочуць судзіць», — панаракаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямецкія адвакаты ад імя 10 рэпрэсаваных беларусаў патрабуюць прызнаць Лукашэнку і ягоны рэжым «тэрарыстычнымі»Днямі ў Генэральную пракуратуру Нямеччыны чатыры адвакаты ад імя дзесяці беларусаў падалі заяву ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі аб учыненых Лукашэнкам «злачынствах супраць чалавечнасьці». Гэта прадугледжвае магчымасьць пачынаць крымінальныя справы ў іншых дзяржавах, незалежна ад тэрыторыі злачынства і таго, кім яны зьдзейсненыя.
Іншымі словамі, праз унівэрсальную юрысдыкцыю магчыма прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за злачынствы, забароненыя міжнародным правам, у тым лiку ў іншых дзяржавах.