«Канстытуцыйны суд лічыць, што закон паводле зьместу нормаў, форме акту, разьмежаваньня кампэтэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцьця адпавядае Канстытуцыі», — гаворыцца ў рашэньні, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Рэспублікі прагаласаваў за «рэпрэсіўныя» законапраекты менш як праз тыдзень пасьля іх ухваленьня Палатай прадстаўнікоўСуд адсылае да шэрагу прававых актаў, накіраваных на супрацьдзеяньне нацызму, які адносіцца да ліку «найбольш небясьпечных формаў праявы экстрэмісцкай дзейнасьці».
«Згодна з Канстытуцыяй кожнаму гарантуецца свабода меркаваньняў, перакананьняў і іх свабоднае выказваньне (ч.1 арт.33). Пры гэтым забараняецца прапаганда вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасьці (ч.3 арт.5)», — адзначаюць у Канстытуцыйным судзе.
Закон «Аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму» прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 красавіка, ухвалены Саветам рэспублікі 21 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая дзейнасьць можа падпасьці пад экстрэмісцкую». Юрыст тлумачыць, што можа пагражаць паводле новага і дзейнага заканадаўстваАдпаведнымі Канстытуцыі прызнаныя таксама законы:
- «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях процідзеяньня экстрэмізму»
- «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь»
- «Аб зьмяненьні закону «Аб дзяржаўнай абароне судзьдзяў, службовых асобаў праваахоўных і наглядных органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы».
Праваабаронцы і грамадзянскія актывісты засьцерагаюцца, што больш жорсткае заканадаўства ператворыцца ў інструмэнт расправы зь іншадумцамі. Так, затрыманыя ў сакавіку польскія актывісты абвінавачваюцца па ч. 3 арт. 130 КК, дзе сярод іншага ў пераліку злачынстваў якраз фігуруе «рэабілітацыя нацызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Польшчы заявілі, што не пакінуць без дапамогі палякаў, якія апынуліся ў цяжкай сытуацыі ў БеларусіАкрамя таго, праз пашырэньне падставаў да крымінальнага перасьледу, адзначаюць юрысты, практычна любога беларуса сёньня можна прызнаць «экстрэмістам», а грамадзкую арганізацыю ці незалежны інтэрнэт-канал «экстрэмісцкім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым і другім чытаньні. Палата прадстаўнікоў прыняла «рэпрэсіўныя законапраекты»