Як адзначае тэлеграм-канал «Белыя халаты», прычына «палітычная»: паплацілася за тое, «адстойвала інтарэсы супрацоўнікаў, адмаўлялася ўчыняць рэпрэсіі і ціснуць на падначаленых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі галоўнага лекара менскай дзіцячай лякарні. На знак салідарнасьці звольніўся і ягоны калегаЯк сказалі крыніцы «Эўрарадыё», фармальна яе «панізілі» — пакінулі працаваць лекарам-стаматолягам. Да 25 траўня яна ў адпачынку і пакуль невядома, ці вернецца назад. Сёлета ў жніўні жанчына мусіла выйсьці на пэнсію.
Сама Ірына Вадзейка адмовілася штосьці казаць журналістам, запэўніўшы, што «мае пляны на будучыню».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфэкцыяніст Мікіта Салавей: «Свабодным мяне робіць адказнасьць за пацярпелых»Ірына Вадзейка — стаматолаг-тэрапэўт 1-й катэгорыі са шматгадовым стажам. Паводле «Белых халатаў», калегі адгукаюцца пра яе як чалавека з высокімі маральнымі прынцыпамі і пачуцьцём уласнай годнасьці. Таму супрацоўнікі былі за ёй як «за каменнай сьцяной».
Апошнім часам з мэдычных установаў праз выказваньне грамадзянскай пазыцыі звольненыя ці сышлі самі многія дасьведчаныя лекары. У іх ліку Мікіта Салавей, Максім Ачарэтні, Рустам Айзатулін ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі вядомага хірурга Андрэя Любецкага, сямʼя якога пакінула БеларусьА напярэдадані нібыта за абразу службовай асобы затрымалі вядомага хірурга Андрэя Любецкага. Ягоная сям'я ў прадчуваньні небясьпекі пакінула краіну раней.