Інспэкцыя Міністэрства падаткаў і збораў па Менску паведаміла, якія прадпрыемствы ўвайшлі ў дзясятку набуйнейшых падаткаплатнікаў за першы квартал 2021 году.
За студзень–сакавік падаткаплатнікі пералічылі ў гарадзкі бюджэт 3,5 млрд рублёў. Амаль траціна гэтых сродкаў — унёсак 10 суб’ектаў гаспадараньня, паведамляе агенцтва «Минск-новости».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці захопіць Расея прамысловыя актывы Беларусі падчас крызісуУ топ-10 кампаній, якія забясьпечылі найбольшыя плацяжы, увайшлі:
- ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»
- ТАА «Тытунь-Інвэст»
- ЗП «Славнефтехим»
- УП «Менскэнэрга»
- ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія»
- ТАА «Мабільныя тэлесыстэмы»
- ЗАТ «Менскі завод вінаградных вінаў»
- ААТ «Менск Крышталь»
- ЗАТ «Новая нафтавая кампанія»
- УП «А1»
«Перадавікі» сярод фізычных асобаў будуць вядомыя пасьля сплаты сумы падаткаў за мінулы год — зрабіць гэта неабходна да канца траўня.