Сяргей Гардзіевіч — журналіст інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» з Драгічыну. Яго затрымалі 22 сьнежня па дарозе ў Берасьце. Ён абвінавачваецца ў «абразе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368 КК). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамленьня ў адной з драгічынскіх суполак у Viber, да якой мае дачыненьне журналіст, піша «Вясна».
4 траўня стала вядома, што Гардзіевічу зьмянілі меру стрыманьня, адпусьціўшы яго пад падпіску аб нявыезьдзе. Аднак крымінальную справу супраць яго не спынілі — ён застаецца абвінавачаным.
Ад сёньня Сяргей перастаў лічыцца палітвязьнем з-за зьмены меры стрыманьня, але ў выпадку новага затрыманьня зноў рызыкуе ім стаць.
Пад хатнім арыштам ён знаходзіўся ад 25 сьнежня. Журналіст не даваў паказаньняў і не прызнаў сябе вінаватым у злачынстве. Таксама ён заяўляў, што нехта карыстаўся ягонымі сацсеткамі, пра тое ж паведаміў і галоўны рэдактар «Першага рэгіёну» Павал Дайлід, аднак Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па факце незаконнага доступу да тэлефону Дайліда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плятформа Рады Эўропы: У Беларусі ідзе беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій супраць незалежнай журналістыкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт адмовіў у крымінальнай справе за незаконны доступ да тэлефона журналіста ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакату Ільлю Салею зьмянілі меру стрыманьня: цяпер ён можа выходзіць на вуліцу і хадзіць на працу