«Дом друку, пэўна, чакае адмашкі зьверху. Запаляць зялёнае сьвятло ў прэзыдэнцкай адміністрацыі — будуць друкаваць, не — працягнуць прыдумляць байкі пра зламаны станок... На днях я асабіста абзваніла каля дзясятка дзяржаўных друкарняў, падпарадкаваных Міністэрству інфармацыі. Пыталася проста: надрукуеце „Народную волю“? „Мяне пахаваюць, калі я вас надрукую, і нават без ушанаваньняў...“, — адказаў дырэктар адной з рэгіянальных друкарняў. А потым яшчэ адзін, і яшчэ...», — апісала пошукі друкарні намесьніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аднаўленьне выпуску «Народнай волі» сарвалася. Друкарня: «На нас наехалі на самым высокім узроўні»Варыянт супрацы з прыватнымі друкарнямі давялося таксама адкінуць — адзін з гаспадароў прызнаўся, што за друк «Народнай волі» ў Беларусі ня возьмецца ніхто.
Адмовіў і ранейшы запасны варыянт з Расеяй — друкары і там атрымалі забарону на фэдэральным узроўні, аж да закрыцьця прадпрыемства.
«Нядаўна падпісалі дамову з адной маскоўскай друкарняй, аплацілі наклад. А за дзьве гадзіны да адпраўкі палос прылятае паведамленне: SOS, усё адмяняецца, нас папярэдзілі, што закрыюць, ня хочам страчваць бізнэс, да пабачэньня... Мы ў рэдакцыі з гэтай нагоды ўжо горка жартуем: шукаем друкарню, якая хоча прыгожа закрыцца. А калі сур’ёзна, вядома, не да сьмеху. Да нядаўняга часу чыноўнікі зь Мінінфармацыі адкрытым тэкстам казалі: ваша пытаньне вырашаецца зусім не на ўзроўні ведамства», — адзначыла Марына Коктыш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спыніць тупую сілу беззаконьня!» Аўтарытэтныя журналісты зьвярнуліся да ўладаў і дзяржаўных калегаўКіраўніцва выданьня спрабавала дастукацца да прэзыдэнцкай адміністрацыі, адпраўлялі тэлеграмы Ігару Сергеенку, але той робіць выгляд, што не разумее, навошта яго трывожаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Брестская газета» прыпыніла выхад, гэта ўжо сёмае незалежнае выданьне, якое страцілі чытачыПасьля асьвятленьня леташніх мірных акцый пратэсту шэраг недзяржаўных выданьняў атрымалі адмовы друкаваць свае наклады ў «Беларускім доме друку». Спробы зрабіць гэта ў прыватных установах плёну таксама ня мелі.
Акрамя таго, «БелГазету», «Комсомольскую правду в Беларуси», «Народную волю», «Свободные новости» не ўключылі ў падпісны каталёг «Белпошты» на першую палову 2021 году.
З падобнымі праблемамі сутыкнуліся і многія рэгіянальныя мэдыя.
Чытаць «Народную волю» можна ў інтэрнэце. Спампоўваць усе старонкі бягучых нумароў можна на сайце nv-online.info ў раздзеле «Архіў газеты».