Значная ўвага ў дакладзе аддаецца пагрозам, якія становяць для Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў Кітай і Расея.
У дакумэнце сказана, што сьвет перажывае эру «глябальнага стратэгічнага спаборніцтва», у якім галоўныя супернікі ЗША — Кітай і Расея — распрацоўваюць сродкі для таго, каб кінуць выклік вайсковай перавазе ЗША. Акрамя ваенных захадаў, гаворка ідзе пра дзеяньні ў «шэрай зоне», такія, як выкарыстаньне проксі-войскаў і наймітаў, кібэратакі, маніпуляцыя з інфармацыяй, падрыў эканамічнай моцы супернікаў і гэтак далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: ЗША імкнуцца да дээскаляцыі адносінаў з РасеяйРасейскія ўзброеныя сілы характарызуюцца ў дакумэнце як патэнцыйная пагроза самому існаваньню ЗША, а таксама як інструмэнт падтрымкі ўплыву ў краінах па пэрымэтры расейскіх межаў, пры дапамозе якога Масква можа кідаць выклік глябальнаму лідэрству Вашынгтону.
У дакладзе адзначаецца, што Расея не наважылася на прамую інтэрвэнцыю ў Нагорным Карабаху, а таксама ў Беларусі, аднак спрабуе захаваць уплыў у рэгіёне іншымі мэтадамі — у прыватнасьці, разьмяшчэньне расейскіх міратворцаў у Карабаху расцэньваецца як узмацненьне ўплыву Масквы на Каўказе. Пагроза ваеннай сілай застаецца галоўным рычагом уплыву Расеі на Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы маглі б пайсьці далей». Байдэн засьцярог Расею ад умяшаньня ў амэрыканскую дэмакратыюАўтары дакладу прыходзяць да высновы, што Расея цяпер наўрад ці зацікаўленая ў непасрэдным сутыкненьні са Злучанымі Штатамі, аднак і не адмовіцца ад канфрантацыі з Захадам.
Асобная ўвага ў дакладзе аддаецца спробам Расеі ўплываць на ўнутраную палітыку сваіх суседзяў і краін-сяброў NATO, а таксама інфармацыйнай кампаніі на фоне эпідэміі каранавірусу — эпідэмія, як сказана ў дакладзе, выкарыстоўваецца «для вядзеньня інфармацыйнай барацьбы з мэтай падарваць урады краін Захаду».