На прэмію намінаваныя зьняволеныя сябры Праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Тацяна Ласіца, а таксама дырэктар і юрыст «Офісу па правах людзей зь інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі. Усе яны знаходзяцца ў зьняволеньні як падазраваныя ва ўчыненьні крымінальных злачынстваў у справах, заведзеных пасьля масавых пратэстаў.
«Намінуючы рэпрэсаваных праваабаронцаў, мы імкнёмся падтрымаць іх, іх арганізацыі і сем’і, а таксама выказаць падзяку за іх працу ў крытычнай сытуацыі ў Беларусі», — заявіла сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.
На яе думку, неабходна пастаянна прыцягваць увагу міжнароднай супольнасьці да сытуацыі ў Беларусі і складаных умоваў, у якіх працуюць праваабаронцы. Шэсьць намінаваных праваабаронцаў прызнаныя палітвязьнямі і цяпер знаходзяцца пад вартай ці пад хатнім арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеных беларускіх праваабаронцаў і валянтэраў «Вясны» ўганаравалі чэскай прэміяй Homo HominiМарфа Рабкова і Андрэй Чапюк дапамагалі рэпрэсаваным і іх сем’ям, удзельнічалі ў дакумэнтаваньні катаваньняў удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі. Марфа каардынавала працу з валянтэрамі, ладзіла маніторынг мірных сходаў і выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Марфу Рабкову паставілі ў турме на ўлік як «схільную да экстрэмізму»Леанід Судаленка і Тацяна Ласіца дапамагалі людзям абскардзіць рашэньні судоў, а таксама зьвяртацца ў Камітэт ААН у правах чалавека зь індывідуальнымі скаргамі. У 2018 Судаленку ўзнагародзілі прэстыжнай прэміяй Францускай Рэспублікі «Свабода-Роўнасьць-Братэрства». У 2019 годзе ён стаў ляўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Абаронца году».
Сяргей Драздоўскі — спэцыяліст па прававой працы зь людзьмі зь інваліднасьцю і аўтар шматлікіх публікацый у галіне прававых мэтадаў абароны людзей зь інваліднасьцю. Сяргей — ляўрэат Нацыянальнай прэміі па правах чалавека ў намінацыі «Абаронца году» ў 2016 годзе.
Алег Граблеўскі апошнія 5 гадоў працаваў у «Офісе па правах людзей зь інваліднасьцю», дапамагаў зьмяняць законы і практыку іх прымяненьня, кансультаваў людзей зь інваліднасьцю ў якасьці юрыста і выйграў больш за дзясятак спраў у судзе, прадстаўляючы іх інтарэсы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Lawtrend: кіраўнікоў Офісу правоў людзей з інваліднасьцю «фактычна затрымалі за супрацоўніцтва з ААН»Штогадовую ўзнагароду Front Line Defenders заснавалі ў 2005 годзе на знак прызнаньня працы праваабаронцаў, якія прасоўваюць і абараняюць правы чалавека, падвяргаючы сябе асабістай рызыцы. Прэмія прыцягвае ўвагу міжнароднай супольнасьці да працы праваабаронцаў, падаючы ім больш шырокую плятформу для абмеркаваньня і абароны сваёй працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адна перадача прадуктаў у СІЗА каштуе каля 300 рублёў». Як у фондзе «Краіна для жыцьця» дапамагаюць палітзьняволеным ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкі: «Сталінская рэакцыя правіць баль. Але беларускае грамадзтва гатовае ахвяравацца за каштоўнасьці»