Страляніна ў Новым Арлеане: адзін загінулы, шасьцёра параненых

Новы Арлеан

Адзін чалавек загінуў і шэсьць атрымалі раненьні ў выніку страляніны позна вечарам 1 траўня ў Новым Арлеане.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», адзначаючы, што здарэньне адбылося недалёка так званага Францускага кварталу гораду.

«Пасьля прыбыцьця паліцыянты выявілі пяць ахвяраў з агнястрэльнымі раненьнямі, — паведаміў у прэс-рэлізе дэпартамэнт паліцыі Новага Арлеану. — Усе пяць чалавек былі дастаўлены ў шпіталь, дзе адзін зь іх памёр».

«Пазьней паліцыянты даведаліся, што яшчэ двое пацярпелых ад агнястрэльных раненьняў былі дастаўлены ў шпіталь на прыватным транспарце. Агулам у гэтым інцыдэнце пацярпелі сем чалавек», — гаворыцца далей у прэс-рэлізе.

Прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што сьледчыя вядуць збор доказаў і інфармацыі, каб устанавіць асобу і матывы падазраванага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна рыхтуе «закон пра алігархаў» паводле амэрыканскага ўзору