Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна рыхтуе «закон пра алігархаў» паводле амэрыканскага ўзору


МІністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба
МІністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба

Закон пра алігархаў, прапанаваны прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, будзе ўлічваць досьвед ЗША.

Пра гэта міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў у інтэрвію Радыё Свабода.

Такім чынам ён адказаў на пытаньне, ці чакаецца супрацоўніцтва з Вашынгтонам у гэтым кірунку.

«Закон, ініцыяваны прэзыдэнтам, будзе ўлічваць практыку антыманапольнага заканадаўства ЗША», — сказаў Кулеба.

Ён дадаў, што «зьява алігархіі» мела месца ў розных краінах, у тым ліку ў ЗША.

«У ЗША была гэтая праблема. Ёсьць спосаб вырашыць гэтую праблему. Прэзыдэнт выразна заявіў пра намер стварыць гэтую аснову. І цяпер юрысты працуюць над напісаньнем адпаведнага заканадаўства», — сказаў міністар замежных спраў.

У красавіку 2021 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў, што прапанаваў Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны распрацаваць законапраект аб статусе алігарха, «каб прадухіліць іх уплыў на эканоміку, законы і Вярхоўную Раду».

Раней, у студзені 2021 года, былы спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША на Ўкраіну Курт Ўокер заклікаў украінскія ўлады прыняць антыманапольнае заканадаўства і падзяліць «бізнэс-імпэрыі», каб перамагчы карупцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG