Прадпрыемствы «Беллеспаперапраму» павялічылі экспарт прадукцыі ў першым квартале на 19,9% да аналягічнага пэрыяду мінулага году, паведаміла прэс-служба канцэрна, інфармуе БелаПАН. На зьнешнія рынкі ў студзені-сакавіку 2021 году арганізацыі канцэрну паставілі прадукцыі на 176,4 млн даляраў.
Рост экспартных адгрузак адбыўся як на рынках блізкага, так і далёкага замежжа. У краіны СНД рэалізавана тавараў на 83,3 млн даляраў, што на 14,5% больш за леташні ўзровень. У далёкае замежжа экспартавана прадукцыі на 93,1 млн даляраў — на 25,1% больш. На рынкі Эўрапейскага зьвязу паставілі прадукцыі на 63,3 млн даляраў, што амаль на 22% больш да ўзроўню першага кварталу 2020 году.
У ліку найбольш буйных рынкаў збыту для прадпрыемстваў канцэрну традыцыйна першую пазыцыю займае Расея — больш за 32%, далей ідуць Польшча — 16% і Кітай — 11,5%. Экспарт у Расею вырас на 28,6%, у Польшчу — на 21,9%, у Кітай — на 27,4 %.
Агулам прадукцыя арганізацый «Беллеспаперапраму» ў студзені-сакавіку пастаўлена ў 38 краін.
У таварнай структуры экспарту найбольшую долю займае прадукцыя глыбокай перапрацоўкі з найбольшым дабаўленым коштам. Гэта драўняныя пліты, мэбля, цэлюлёза, фанэра, папера і кардон. Па ўсіх абазначаных таварах «забясьпечаны рост адгрузак»: ад +7,7% у драўняна-габлюшкавых плітаў да +28,8% у цэлюлёзе.
У канцы красавіка — пачатку траўня шэраг тэлеграм-каналаў паведаміў пра павелічэньне маштабаў высяканьня лесу ў розных рэгіёнах Беларусі. Прыводзіліся відэа- і фотасьведчаньні таго, што адбываецца ў беларускіх лясах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі Расея. Куды Беларусь прадае сваю прадукцыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на «Нафтан» у сувязі з санкцыямі ЗША — Reuters ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна мае абмежаваць пастаўкі беларускіх угнаеньняў. Раней ад гэтага адмовіліся пад ціскам аграрыяў