Да затрыманьня гэтыя пяць чалавек пасьпелі выказаць свае патрабаваньні, сярод якіх — вызваленьне палітычных зьняволеных, выкананьне рэзалюцыі Эўрапейскага парлямэнту аб сытуацыі з правамі чалавека ў Казахстане, недапушчэньне росту цэнаў і «прымусовай вакцынацыі». Супрацоўнікі паліцыі затрымалі гэты людзей і пасадзілі ў адзін з загадзя прыгнаных аўтазакаў.
Затрыманьні прайшлі і на прылеглых да парку вуліцах. Карэспандэнты Свабоды паведамляюць, што паліцыянты спынялі людзей, якія накіроўваліся да парку, не дазваляючы прайсьці туды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аддаў прэзыдэнцтва, але застаўся «елбасы». Як Назарбаеў працягвае кантраляваць КазахстанСам Цэнтральны парк быў зачынены. Адміністрацыя напярэдадні абвясьціла, што будзе праводзіць там «дэзынфэкцыю». У суботу ў горадзе зьмянілі маршруты руху аўтобусаў і тралейбусаў — 1 траўня яны не пад’яжджалі да парку. Улады гораду патлумачылі гэта «рамонтам кабэльных сетак і тралейбуснай лініі». Мабільны інтэрнэт у раёне парку недаступны, каля брамы парку няма сыгналу мабільнай сувязі.
Таксама паведамляецца пра адзінкавыя затрыманьні на пешаходнай вуліцы ў Алматы, у бок якой Аблязаў заклікаў накіравацца шэсьцем ад Цэнтральнага парку.
У горадзе Шымкент былі затрыманыя чатыры чалавекі каля парку, які таксама пазначыў пунктам збору для мітынгу Аблязаў. Паліцыянты і людзі ў цывільным не адказалі на пытаньне аб прычынах затрыманьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Freedom House: для сотняў тысяч беларусаў чарговы раўнд сфальсыфікаваных выбараў быў недапушчальныУ дзень анансаваных Аблязавым мітынгаў у некалькіх гарадах закрылі доступ да месцаў, куды ён заклікаў зьбірацца сваіх прыхільнікаў. У рэгіёнах на гэтым тыдні прайшлі прэвэнтыўныя затрыманьні, некалькі актывістаў былі адпраўленыя пад адміністрацыйныя арышты паводле абвінавачаньняў у парушэньні закона аб парадку правядзеньня мірных сходаў.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Казахстане налічваецца 28 палітычных зьняволеных, і яшчэ больш за 265 чалавек перасьледуюцца па палітычных матывах.