Спартовец кажа, што яго вельмі кранае гісторыя палітычнага зьняволенага Ігара Лосіка, якія мае малую дачку.
«Моцна кранае гісторыя Ігара Лосіка, таму што ў мяне, гэтаксама як і ў яго, малое дзіця. Знаходзячыся побач зь ім, я бачу, як яно расьце і зьмяняецца, і разумею, што для людзей за кратамі такія моманты ніколі не вярнуць. Мне здаецца, ад гэтага можна з глузду зьехаць. Таму я не магу проста сядзець і глядзець на гэта», — кажа Краўчанка.
За 5 дзён галадоўкі спартовец страціў 8 кіляграмаў вагі, яго калаціла, была бяссоньніца, галавакружэньні.
«І гэта пры тым, што я дома, я магу чымсьці займацца, быць з дачкой. Плюс я п’ю добрую ваду. У турме няма нармальнай вады», — адзначае спартовец.
Краўчанка мае турэмны досьвед — 8 лістапада 2020 году яго затрымалі, білі, а пасьля асудзілі на 10 сутак арышту.
«Наступствы ў майго ўчынку могуць быць, мы цяпер усе як на парахавой бочцы сядзім. Але тут ты альбо мірысься і становісься рабом, альбо гнеш сваю лінію», — кажа лёгкаатлет.
Цяпер Андрэй Краўчанка лечыць траўмаваную нагу, у будучыні плянуе працягваць спартовую кар’еру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заставайцеся ў палітыцы і ня лезьце ў спорт». Леўчанка адказала намесьніку кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі