Дзясяткі людзей загінулі ў Ізраілі падчас цісканіны на рэлігійным сьвяце

Сама меней 44 чалавекі загінулі ў цісканіне на габрэйскім рэлігійным фэстывалі ў Ізраілі. Звыш ста людзей атрымалі раненьні. Больш за 20 знаходзяцца ў крытычным або небясьпечным для жыцьця стане.

Прычынаю здарэньня стала паніка, выкліканая тым, што мноства людзей пасьлізнуліся на прыступках.

Інцыдэнт здарыўся позна ўночы 29 красавіка, калі дзясяткі тысяч артадаксальных габрэяў сабраліся на гары Мэрон, каб адсьвяткаваць Лаг-ба-Омэр, габрэйскае сьвята ў гонар Шымона Бар Ёхая, містыка ІІ стагодзьдзя, які там пахаваны.

Гэта быў першы вялікі рэлігійны сход пасьля зьняцьця абмежаваньняў, зьвязаных з пандэміяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12-гадовы падлетак выратаваў свайго малодшага брата ад пажару на Мядзельшчыне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы Таджыкістану і Кіргізстану адбыўся збройны канфлікт праз доступ да вады. Ёсьць забіты