Справа была заведзеная яшчэ ў пачатку лютага, аднак вядома пра яе стала толькі цяпер. Яна згадваецца ў дакумэнтах у справе аб прызнаньні фондаў і штабоў Навальнага экстрэмісцкімі арганізацыямі, паведамляецца на сайце палітыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі суд прыпыніў дзейнасьць штабоў НавальнагаМаксымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Акрамя таго, у траўні летась прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пашырыў інкрымінаваным апазыцыянэрам артыкулам сьпіс крымінальных абвінавачаньняў, асуджаным па якіх на працягу пяці гадоў нельга балятавацца на любыя выбарныя пасады, — нагадвае «Медиазона».
Іншых падрабязнасьцяў пра крымінальную справу пакуль няма. Навальны цяпер знаходзіцца ў калёніі ў крымінальнай справе васьмігадовай даўнасьці. Паводле прысуду, ён мусіць выйсьці на свабоду летам 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрытыя офісы, арыштаваныя супрацоўнікі — ціск на штабы Навальнага ў расейскіх гарадахЖданаў і Волкаў зьехалі за мяжу, апошняга ў сакавіку адмовілася затрымліваць на запыт з Расеі Літва. Ён зьяўляецца падазраваным у справе аб уцягваньні падлеткаў у незаконныя акцыі пратэсту і ў справе аб парушэньні санітарных нормаў на мітынгах.
- Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны зь лютага знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове Ўладзімірскай вобласьці: суд прыгаварыў яго да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай. У калёніі стан здароўя Навальнага рэзка пагоршыўся. З 31 сакавіка па 23 красавіка ён трымаў галадоўку пратэсту, патрабуючы дапусьціць да яго цывільных лекараў.