«Ня можа Лукашэнка кіраваць вечна», — інтэрвію з расейскім экспэртам

Якой была мэта візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву? Чаму Крэмль не даціскае яго ў пытаньні эканамічнай інтэграцыі? Хто выйграў ад справы аб «вайсковым перавароце» і «спробе забойства Лукашэнкі»? Навошта Лукашэнку плянаваны дэкрэт аб Радзе бясьпекі?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, намесьнік рэдактара сайта Carnegie.ru Максім Самарукаў.

Самарукаў

  • Сустрэча з Лукашэнкам у Маскве была патрэбная, каб узьняць трывожныя чаканьні
  • А потым гэтую атмасфэру трэба было разрадзіць, каб усе ўздыхнулі з палёгкай
  • Гэты цыкль эскаляцыі і дээскаляцыі ішоў па ўсіх кірунках расейска-амэрыканскіх адносінаў
  • Перад пасланьнем Пуціна ішлі размовы — далучаць да Расеі ДНР, далучаць ДНР разам зь Беларусьсю. Нічога не далучылі — расказалі, што ўсім грашовую дапамогу дадуць
  • Байдэн патэлефанаваў у Крэмль, трэба было гэтую напружанасьць дээскаляваць

Максім Самарукаў

  • Лукашэнка таксама не апынуўся ў пройгрышы
  • Удзел ФСБ у раскрыцьці «змовы палітолягаў» у Маскве — гэта нечага варта, раней мы такога ня бачылі, каб ФСБ так уключалася ў прапагандысцкія апэрацыі Менску
  • Апэрацыя была ўзаемавыгадная
  • Сытуацыя зь «Нікам і Майкам» была абсалютна пустая, а тут людзі правакатарам пад камэры нагаварылі даволі сур’ёзныя рэчы
  • Гэта ня так сорамна паказваць, як «Ніка і Майка»
  • Расею так часта апошнім часам абвінавачвалі ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў, ёй хацелася мець магчымасьць таксама абвінаваціць у гэтым Захад
  • Гэта адзін з базавых пасылаў Расеі Захаду — вы ня лепшыя за нас, толькі вы больш двудушныя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін
  • Мішусьцін вядомы сваімі падатковымі навацыямі, тым, што ён стварыў эфэктыўную сыстэму падаткаў
  • Я не выключаю, што беларускае кіраўніцтва можа скарыстаць у сябе некаторыя з гэтых навацыяў
  • Я не чакаю ніякага прагрэсу ў паглыбленьні інтэграцыі
  • Прыярытэтам застаецца транзыт улады ў Беларусі
  • У Расеі разумеюць, што гэтыя інтэграцыйныя мапы могуць быць успрынятыя многімі ў Беларусі як пагроза сувэрэнітэту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца МЗС РФ выказалася пра «спробу дзяржперавароту» і «канстытуцыйную рэформу» ў Беларусі
  • Іншы прыярытэт — гэта супраца ў вайсковай сфэры
  • Расейская сыстэма ўлады менш маналітная, чым беларуская
  • У ёй у розныя моманты атрымліваюць перавагу розныя сілы
  • Увосень летась Расея ўвесь час гаварыла пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі
  • А цяпер перастала настойваць. Увосень свае праекты прапаноўвалі адны групы ў расейскім кіраўніцтве, цяпер прапануюць іншыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Канстытуцыйнай камісіі, скліканай Лукашэнкам, ня хочуць мяняць форму кіраваньня Беларусі з прэзыдэнцкай на іншую
  • Лукашэнка ўмее гуляць у гэтых колах ня толькі як лідэр Беларусі, але і як унутрырасейскі гулец
  • Адносіны Расеі зь Беларусьсю — гэта частка яе адносінаў з Захадам
  • Калі Расея спыніла размовы пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі? Калі расейскія пратэстоўцы пачалі дзейнічаць паводле ўзору беларускіх
  • Калі Лукашэнка абвясьціў пра свой лёсавызначальны дэкрэт, многія меркавалі, што гэта будзе тэстамэнтам — усё завяшчаю Крамлю і крышачку Колю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідэя – стварыць калектыўнага Лукашэнку ў выпадку яго раптоўнага сыходу»
  • Сэнс дэкрэту — калі са мной нешта здарыцца, улада дастанецца сілавікам
  • Гэта крок да больш калектыўнага кіраўніцтва, і гэта супярэчыць уяўленьням самога Лукашэнкі аб тым, якой павінна быць дзяржаўная ўлада
  • Паразуменьне і давер паміж Масквой і беларускімі сілавікамі значна больш глыбокае і шчыльнае, чым паміж Масквой і цывільнай беларускай бюракратыяй
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум па Канстытуцыі: выбарчая скрыня Пандоры. Дыскусія аналітыкаў
  • Усе разумеюць, што Лукашэнка ня можа кіраваць вечна
  • Кантраляваны, спакойны транзыт непазьбежны
  • Лукашэнка сам казаў, што цяперашні тэрмін у яго апошні
  • Склалася вера ў яго ледзь не магічныя здольнасьці, што ён заўсёды выкруціцца

Што адбывалася цягам апошняга тыдня паміж Масквой і Менскам

  • 22 красавіка Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Вынікі сустрэчы не агучваліся. Лукашэнка падчас яе заявіў, што пытаньне паглыбленьня эканамічнай інтэграцыі адкладаецца на восень.
  • У дзень, калі адбывалася гэтая сустрэча, Расея абвясьціла, што адводзіць свае войскі, сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай.
  • Уладзімір Пуцін у сваім штогадовым пасланьні прыгадаў «спробу дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі, ускосна ўсклаўшы адказнасьць на Захад.
  • Лукашэнка абвясьціў, што падпіша дэкрэт, які замацуе перадачу ўсёй паўнаты ўлады Радзе бясьпекі ў выпадку яго раптоўнага сыходу.