Хлопцу было 17 гадоў. Ён памёр празь пяць дзён пасьля самападпалу.
У рэанімацыйным аддзяленьні лякарні памёр 17-гадовы жыхар Лунінецкага раёну. Падлетак 23 красавіка абліў сябе гаручай вадкасьцю і падпаліў, паведамляе БелТА.
Па факце магчымага суіцыду міліцыя завяла крымінальную справу паводле ч.2 арт. 145 КК (давядзеньне да самагубства).
Няшчасны выпадак адбыўся ў пятніцу ў аграгарадку Палескі Лунінецкага раёну. Падлетак у закінутым будынку абліў сябе невядомай вадкасьцю і падпаліў. Пачуўшы яго крыкі, аднавяскоўцы прыйшлі на дапамогу, выклікалі хуткую дапамогу. Уратаваць ягонае жыцьцё мэдыкам не ўдалося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя расказала пра стан менчука, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая ахвяра сёлетняга палу травы — пэнсіянэрка на Чашніччыне