Расейскія экспартэры нафты могуць прыпыніць пастаўкі на беларускі НПЗ «Нафтан» пасьля таго, як Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі за меркаваныя парушэньні правоў чалавека, паведамілі агенцтву Reuters чатыры дасьведчаныя крыніцы.
На мінулым тыдні Вашынгтон адклікаў дазволы на некаторыя ўгоды ЗША з 9 падсанкцыйнымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, у тым ліку з «Нафтанам» і яго ўладальнікам «Белнафтахімам».
Хоць гэты крок непасрэдна не закрануў расейскія кампаніі, яны занепакоеныя тым, што могуць быць пакараныя, калі працягнуць працу з беларускім бізнэсам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Самыя эфэктыўныя меры ўдараць па ўсіх». Амэрыканскі экспэрт па санкцыях — пра парады Байдэну адносна БеларусіАкрамя пазыкаў, Расея падтрымлівае свайго суседа пастаўкамі нафты на выгадных умовах.
Але гэта можа зьмяніцца пасьля нядаўняга рашэньня ЗША, паведамілі крыніцы Reuters.
Расейскія «Роснефть» і «Сургутнефтагаз» не плянуюць пастаўляць нафту «Нафтану» у траўні, паведамілі дзьве крыніцы. «Нафтан» зьяўляецца адным з двух нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі і мае перапрацоўчую магутнасьць каля 200 000 барэляў у дзень.
Расейскія «Татнефть», «Роснефть» і «Нефтиса» таксама пастаўляюць нафту на «Нафтан».
Расея пастаўляе «Нафтану» 5,5 мільёнаў барэляў нафты ў месяц, і чатыры крыніцы заявілі, што цяпер чакаюць, што аб’ём будзе перанакіраваны ў марскія парты на экспарт.
У «Белнафтахіме» адмовіліся ад камэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што азначаюць амэрыканскія эканамічныя санкцыі адносна Беларусі? Карткі