«З 17:49 учорашняга дня Дзьмітры Кучук не выходзіць на сувязь. Апошняе, што напісаў: „Сілавікі ломяцца ў дзьверы, яны ў калідоры і на вуліцы“. Выходзіць ён не плянаваў», — паведаміла агенцтву БелаПАН ягоная намесьніца Вольга Харламава.
Цяпер аднапартыйцы тэлефануюць у РУУС і цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, каб даведацца пра лёс свайго старшыні. Акрамя таго, яны самі ня могуць трапіць у офіс, бо не спрацоўвае электронны замок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У офіс партыі «Зялёныя» спрабавалі трапіць невядомыя. Адключылі электрычнасьць і тэлефон26 красавіка Дзьмітры Кучук пасьпеў паведаміць Свабодзе, што ў офіс партыі спрабуюць пранікнуць невядомыя. Яны грукалі і тэлефанавалі ў дзьверы, але палітык у гэты час быў у жывым эфіры з нагоды 35-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы, таму на нязваных гасьцей не рэагаваў. Неўзабаве ў памяшканьні зьнікла электрычнасьць і інтэрнэт, таксама адключылі стацыянарны тэлефон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху: Астравецкая АЭС — патэнцыйная расейская ядзерная бомба на нашай зямліДзьмітры Кучук — адзін з заяўнікаў традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую сёлета менскія ўлады забаранілі. Менавіта з гэтым ён зьвязваў інтарэс сілавікоў да сваёй асобы.
27 красавіка Кучуку прысудзілі 15 сутак арышту за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Судзілі яго ў судзе Фрунзэнскага раёну. Застаецца невядомым, паводле якога менавіта эпізоду судзілі палітыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 27 красавіка: за нацыянальны сьцяг, за подпіс у пратаколе, за каробку ў бела-чырвоных колерах