Артыкул выйшаў пад загалоўкам «Беларусы часьцей за ўсё выбіраюць Польшчу». У матэрыяле падводзяцца прамежкавыя вынікі праграмы Poland.Business Harbour, якая пачала дзейнічаць летяшняй восеньню.
Цяпер спэцыялісты IT-сфэры могуць бясплатна атрымаць нацыянальную візу D для сябе і сям'і. Пры гэтым ня трэба мець нават запрашэньня на працу, галоўнае — пацьвердзіць сваю кваліфікацыю дыплёмам або працоўнай кніжкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 14,8% спэцыялістаў ІТ-галіны, якія паўдзельнічалі ў апытаньні dev.by, пакінулі Беларусь«Дзякуючы праграме Poland.Business Harbour да нас ужо прыехалі 10% айцішнікаў і некалькі тысяч прадпрымальнікаў зь Беларусі - усяго выдадзена амаль 9 тысяч візаў. 2/3 беларускіх распрацоўнікаў разглядаюць магчымасьць пераезду ў Польшчу. Мы вітаем іх з абдымкамі», — адзначае выданьне.
Паводле Польскага агенцтва ў інвэстыцыях і гандлі, ад 10 жніўня 2020 году па 9 красавіка 2021-га беларусам выдадзена 8840 візаў з пазнакай PBH (Poland.Business Harbour). І колькасьць ахвотных скарыстацца магчымасьцю працаўладкаваньня не зьмяншаецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва ПВТ упэўненае, што «з ІТ усё ОК». Але лічбы кажуць адваротнаеЗ улікам, што Польшчы патрэбна амаль паўмільёна IT-спэцыялістаў, а беларускі рынак ацэньваецца прыкладна ў аб’ёме да 100 тысяч айцішнікаў, суседняя краіна можа «праглынуць» практычна ўсіх.