Колькасьць загінулых у сутыкненьнях у М’янме дасягнула 753 чалавек — праваабаронцы

Сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй у М'янме

Колькасьць ахвяраў сутыкненьняў паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Мʼянме, якія адбываюцца з пачатку лютага, узрасла да 753 чалавек

Пра гэта паведаміла сёньня праваабарончая арганізацыя Асацыяцыя дапамогі палітычным зьняволеным.

Паводле зьвестак асацыяцыі, 3441 чалавек знаходзіцца пад вартай, 79 зь іх асуджаныя на турэмныя тэрміны. Выдадзеныя ордэры на арышт 1 179 дэманстрантаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль абвінаваціў Расею і Кітай у блякаваньні рэакцыі сьвету на пераварот у М’янме