Такую памылку зрабіў у 1996 годзе Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, калі разам з канстытуцыйнымі папраўкамі Лукашэнкі ўключыў у рэфэрэндум і праект Асноўнага закону, падрыхтаваны камуністамі.
Падрабязна тую сытуацыю я апісваю ў кнізе «Дзевяноста шосты», якая неўзабаве выйдзе ў Бібліятэцы Свабоды, цяпер жа толькі нагадаю, што перад рэфэрэндумам з пасады старшыні ЦВК указам (антыканстытуцыйным) Лукашэнкі быў зьняты Віктар Ганчар, а выканаўцай абавязкаў прызначаная Лідзія Ярмошына (яна заявіла цяпер, што рэфэрэндум наконт паправак у Канстытуцыю плянуецца на студзень — люты 2022 году).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на «ўсебеларускім сходзе» ў 1996: Незалежнасьць — гэта бядаАфіцыйны вынік: 83,7% — за варыянт Лукашэнкі, 9,4% — за праект парлямэнту.
Некалькі тысяч чалавек, якія на заклік БНФ выйшлі на плошчу, ужо не маглі зьмяніць сытуацыю: Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет. І заявіў, што галасаваньне прайшло дэмакратычна, бо, глядзіце, і апанэнты мелі магчымасьць прапанаваць свой варыянт — значыць, плюралізм. Ды толькі народ іх, апанэнтаў, не падтрымаў, прагаласаваў за прапанову прэзыдэнта — што паробіш, дэмакратыя!
Для ўмацаваньня плюралізму і паглыбленьня дэмакратыі Лукашэнка зацьвердзіў Ярмошыну на пасадзе старшыні ЦВК.
Трэба думаць, што адсутнасьць у бюлетэнях на тым «рэфэрэндуме» альтэрнатыўнага праекту ня надта моцна зьменшыла б лічбу, выведзеную спадарыняй Ярмошынай — але, бясспрэчна, ускладніла б прапагандысцкую кампанію, якая, як бы там ні было, адыграла сваю ролю, нягледзячы на непрызнаньне рэфэрэндуму дэмакратычнай міжнароднай супольнасьцю.
У 1996 годзе больш прадуктыўным выглядаў варыянт, калі б Вярхоўны Савет увогуле не прызначаў рэфэрэндуму, заклікаў на яго не ісьці, а галоўнае — давёў да канца працэдуру імпічмэнту.
Але гэта ўжо зусім іншая тэма зь ліку бясконцых у палітычнай гісторыі прыкладаў, калі, губляючы ініцыятыву, палітыкі пагаджаюцца гуляць па правілах мацнейшага праціўніка.
Асабліва калі моц гэтая палягае пераважна ў шарлятанстве.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ Рэфэрэндум-2022: ці хопіць рэпрэсіўных захадаў, каб грамадзтва не ўзарвалася, як у 2020 годзе?