Ліст на імя гаспадара крамы Сяргея Верамеенкі прыйшоў з аддзелу ідэалягічнай работы і па справах моладзі Горадзенскага гарвыканкаму. Зь яго вынікае, што ў краме 21 красавіка праходзіў маніторынг тавараў, пра які гаспадары нават ня ведалі. У выніку выявілі, што крама распаўсюджвае палітычную рэкляму на прадукцыі, якую прадае.
«Так, на прапанаваных да продажы прадметах адзеньня і сувэнірнай прадукцыі ўтрымліваецца інфармацыя, якая парушае палітычныя і іншыя перакананьні грамадзянаў», — гаворыцца ў прадпісаньні.
Цягам трох дзён гарвыканкам абавязаў краму выправіць парушэньні закону аб рэкляме. У чым канкрэтна парушэньне, у лісьце не напісана. Краме пагражае штраф да 580 рублёў.
Прадпісаньне падпісаў Аляксандар Каваленка, начальнік аддзелу ідэалягічнай работы і па справах моладзі Горадзенскага гарвыканкама.
У «Адметнасьці» можна набыць тавары зь беларускім калярытам і нацыянальнай сымболікай, прыкладам, адзеньне зь беларускім арнамэнтам, льняныя вырабы, прадметы побыту, сувэніры, паштоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У горадзенскую краму прыйшла скарга на «акупацыйную бел-чырвона-белую сымболіку» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыях Hrodna.life і Newgrodno.by прайшлі ператрусы з АМАПам