У гэтым дакумэнце пракуратура запатрабавала забараніць штабам Навальнага «разьмяшчаць матэрыялы» ў інтэрнэце, арганізоўваць мітынгі і ўдзельнічаць у выбарах.
«Названая дзейнасьць уяўляе відавочную небясьпеку парушэньня правоў, свабод і законных інтарэсаў няпэўнага кола асобаў, а таксама інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі ў далейшым», — гаворыцца ў апублікаваным паплечнікам Навальнага Леанідам Волкавым хадайніцтве. Яна падпісаная пракурорам Масквы Дзянісам Паповым.
У гэтым жа дакумэнце згаданыя мітынгі 21 красавіка ў Маскве і іншых расейскіх гарадах — як прыклад «незаконнай масавай публічнай акцыі», арганізаванай «пры дапамозе сеткі інтэрнэт» (так у арыгінале).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрытыя офісы, арыштаваныя супрацоўнікі — ціск на штабы Навальнага ў расейскіх гарадах«Дзяржава вельмі выразна і ясна адказвае на пытаньне аб тым, чаго баіцца Пуцін. Расьсьледаваньняў. Мітынгаў. Разумнага галасаваньня», — пракамэнтаваў Леанід Волкаў рашэньне суду.
Рашэньне аб прыпыненьні дзейнасьці Фонду барацьбы з карупцыяй пакуль не прынятае.
- Аляксей Навальны зь лютага знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у горадзе Пакрове Ўладзімірскай вобласьці, дзе адбывае пакараньне — тры з паловай гады пазбаўленьня волі ў крымінальнай справе «Іў Рашэ» васьмігадовай даўнасьці. Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў тую справу неправамернай. У калёніі стан здароўя Навальнага рэзка пагоршыўся.
- З 31 сакавіка палітык 24 дні трымаў галадоўку: ён абвясьціў яе на знак пратэсту супраць таго, што не атрымлівае неабходнай мэдычнай дапамогі, і пры гэтым да яго не дапускаюць ягонага лекара.