У Менску прайшла акцыя да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. На яе выйшлі жанчыны з чорнымі парасонамі. На традыцыйную акцыю ўлады Менска дазволу не далі.
У менскім раёне Малінаўка прайшоў жаночы Чарнобыльскі шлях. Гэты раён называюць «чарнобыльскім»: пасьля катастрофы на ЧАЭС тут давалі кватэры перасяленцам з пацярпелых ад радыяцыі раёнаў Беларусі.
Акцыя была несанкцыянаванай. Затрыманьняў не было.